From Wikipedia, the free encyclopedia
Тругвэ Хальвдан Лі (нарв.: Trygve Halvdan Lie [ˌtɾyɡʋə ˈliː]; 16 ліпеня 1896, Осла, Нарвегія, Шведска-нарвежская унія — 30 снежня 1968, Гейла, Нарвегія) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1946—1952 — 1-ы абраны Генеральны сакратар ААН.
Нарадзіўся ў Осла. Вучыўся ва Універсітэце Осла, дзе ў 1919 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1911 годзе ўступіў у маладзёжную арганізацыю Нарвежскай рабочай партыі. З 1919 па 1922 год быў памочнікам сакратара Працоўнай партыі, з 1922 па 1935 год — юрысконсультам Нарвежскай федэрацыі прафсаюзаў, а ў 1926 годзе стаў нацыянальным выканаўчым сакратаром Рабочай партыі.
Ва ўрадзе Працоўнай партыі з 1935 па 1939 год займаў пасаду міністра юстыцыі, затым, з ліпеня па верасень 1939 года, пасаду міністра гандлю і прамысловасці. Лі, у свой час падтрымаў Кастрычніцкую рэвалюцыю і асабіста гутарыў з Леніным, выступіў за прадастаўленне Льву Троцкаму палітычнага прытулку ў Нарвегіі (1935). У перыяд нацысцкай акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарвежскага ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першы генеральны сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узброенае ўмяшанне ЗША і іншых краін пад эгідай ААН у Карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўднёвай Карэі. У 1955—65 на адміністрацыйных, урадавых і дыпламатычных пасадах у Нарвегіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.