From Wikipedia, the free encyclopedia
Тысіфона (стар.-грэч.: Τισιφόνη — «мсцівіца за забойства») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адна з эрыній. Нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана[2]. Паводле апісання Вергілія, яна сядзіць у Аідзе на жалезнай вежы[3].
У трагедыі Еўрыпіда «Алкмеон у Карынфе» Тысіфона — дачка Алкмеона, народжаная Манто. Разам з братам была аддадзена бацькам на выхаванне карынфскаму цару Крэонту. Яна вырасла такой прыгожай, што жонка Крэонта, асцерагаючыся, як бы яе муж не зрабіў Тысіфону сваёй жонкай, прадала яе ў рабства. Алкмеон купіў Тысіфону, не падазраючы, што гэта — яго дачка; толькі пазней, калі ён явіўся ў Карынф за сваімі дзецьмі, ён даведаўся пра гэта[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.