Тэракт у Стамбуле (2022)
From Wikipedia, the free encyclopedia
А 16 гадзін 13 хвіліны 13 лістапада 2022 года на вуліцы Істыкляль у раёне Бейаглу (г. Стамбул) адбыўся выбух[1].
Хуткія факты Тэракт у Стамбуле, Месца нападу ...
Тэракт у Стамбуле | |
---|---|
Месца нападу |
![]() |
Дата |
13 лістапада 2022 16:13 (UTC+3) |
Спосаб нападу | выбух |
Загінулыя | 6 |
Параненыя | 81 |
Закрыць
Па даных турэцкага навінавага партала OdaTV, прычынай выбуху стала самаробнае выбуховае прыстасаванне, пакінутае невядомай жанчынай[2]. У выніку здарэння загінулі 6 чалавек, не менш 81 атрымалі раненні. Таксама былі пашкоджаны многія будынкі вуліцы[3].
На працягу гадзіны пасля ўлады Турцыі ўвялі часовую забарону на публікацыю навін пра інцыдэнт. Прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган назваў гэта тэрактам.