![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/2002-dmuseum-musik002-800.jpg/640px-2002-dmuseum-musik002-800.jpg&w=640&q=50)
Ударныя музычныя інструменты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ударныя музычныя інструменты — музычныя інструменты, гук на якіх здабываецца ўдарам (рукой, палкай, малатком і г.д.) па мембране, якая і з’яўляецца крыніцай гука. Ударныя — самае шматлікае і найстаражытнае сямейства сярод усіх музычных інструментаў. Часам ударныя музычныя інструменты называюць словам «перкусія» (ад англ.: percussion).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/2002-dmuseum-musik002-800.jpg/640px-2002-dmuseum-musik002-800.jpg)
Музыкант, які грае на ўдарных інструментах, называецца ўдарнікам альбо перкусіяністам, у рок-гуртах і джазавых гуртах — барабаншчыкам.