Узрост
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узрост — працягласць перыяду ад моманту нараджэння жывога арганізма да гэтага або любога іншага вызначанага моманту часу[1].
Звычайна пад словам «узрост» разумеецца каляндарны ўзрост (пашпартны ўзрост, храналагічны ўзрост), пры якім не ўлічваюцца фактары развіцця арганізма. Назіраныя адрозненні індывідуальных асаблівасцей развіцця арганізма ад сярэдніх паказчыкаў паслужылі падставай для ўвядзення паняцця «біялагічны ўзрост», або «ўзрост развіцця»[1].