From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў (23 лістапада 1935, Масква — 30 чэрвеня 1971) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (22.10.1969 і 30.6.1971).
Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў | |
---|---|
руск.: Владислав Николаевич Волков | |
Краіна: | СССР |
Спецыяльнасць: | Бортінжынер |
Воінскае званне: | Малодшы лейтэнант[d] |
Экспедыцыі: | Саюз-7, Саюз-11 |
Дата нараджэння: | 23 лістапада 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 30 чэрвеня 1971[1] (35 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1959 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут і працаваў у канструктарскім бюро. З 1966 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—17 кастрычніка 1969 года здзейсніў палёт у космас на караблі-спадарожніку «Саюз-7» ў якасці бортінжынера (сумесна з А. В. Філіпчанка і В. В. Гарбатка). Экіпаж карабля «Саюз-7» выканаў сутачны групавы палёт з касмічным караблём «Саюз-6» і 3-сутачны групавы палёт з касмічнымі караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8». У якасці бортінжынера ўваходзіў у склад экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11», выведзенага 6 чэрвеня 1971 г. на арбіту спадарожніка Зямлі. 7 чэрвеня 1971 г. «Саюз-11» стыкаваўся навуковай станцыяй «Салют». Сумесны палёт касмічнага комплексу — арбітальнай станцыі «Салют» і транспартнага карабля «Саюз-11» працягваўся каля 23 сутак. Пасля завяршэння праграмы палёту 30 чэрвеня 1971 пры вяртанні на Зямлю Волкаў і іншыя члены экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11» загінулі. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.