Усеагульная канфедэрацыя працы — рабочая сіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усеагульная канфедэрацыя працы — рабочая сіла (фр.: Confédération Générale du Travail - Force Ouvrière) — французскі прафсаюз. Быў заснаваны ў 1948 годзе былымі членамі Усеагульнай канфедэрацыі працы, якія былі незадаволеныя вялікім уплывам камуністаў на прафсаюз.
Усеагульная канфедэрацыя працы - рабочая сіла | |
---|---|
фр.: Confédération Générale du Travail - Force Ouvrière | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя прафсаюзаў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1948 |
Галіна | activities of employee unions[d][2] |
Член у | |
force-ouvriere.fr |
У 1967 годзе былі раскрыты сувязі прафсаюза з ЦРУ. Так, высветлілася, што ў 1947 годзе, падчас забастоўкі Усеагульнай канфедэрацыі прасаюзаў, амерыканскія прафсаюзныя актывісты Ірвінг Браўн і Джэй Лаўстан на сродкі Давіда Дубінскага спансавалі антыкамуністаў, якія выйшлі з УКП, з мэтай стварэння апазіцыйнага УКП прафсаюза, які ў далейшым атрымаў назву «Рабочая сіла». Пасля таго, як грошы Дубінскага скончыліся, Браўн і Лаўстан звярнуліся за дапамогай да ЦРУ, якое неўзабаве пачало спансаванне антыкамуністычных прафсаюзаў не толькі ў Францыі, але і ў Італіі[4].