ФК Кола-Кола
чылійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кола-Кола» (ісп.: Colo-Colo) — чылійскі футбольны клуб з Сант’яга-дэ-Чылі. Быў заснаваны ў 1925 годзе, з моманту стварэння Прымера Дывізіёна ў 1933 годзе клуб ніколі не вылятаў з гэтага турніру[1]. Свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Манументаль Давід Арэльяна» з 1989 года[2]. «Кола-Кола» з’яўляецца самым паспяховым чылійскім клубам, адзіным клубам з гэтай краіны, які стаў пераможцам Кубка Лібертадорэс.
Хуткія факты Кола-Кола, Поўная назва ...
Кола-Кола | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Club Social y Deportivo Colo-Colo | ||
Заснаваны | 19 красавіка 1925 | ||
Горад | Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі | ||
Стадыён |
Манументаль Давід Арэльяна Умяшчальнасць: 47 347 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Прымера Дывізіён | ||
2021 | 2 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
Закрыць
Сваю назву клуб атрымаў у гонар індзейскага правадыра Калакола, які ўзняў паўстанне супраць іспанскіх заваёўнікаў у XVI стагоддзі. «Кола-Кола» з’яўляецца самым папулярным чылійскім клубам. Супрацьстаянне з другой паводле папулярнасці камандай краіны, «Універсідад дэ Чылі», з’яўляецца «суперкласіка» чылійскага футболу.