![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Fanipa%25C4%25BAski_sie%25C4%25BAsaviet.svg/langbe-640px-Fanipa%25C4%25BAski_sie%25C4%25BAsaviet.svg.png&w=640&q=50)
Фаніпальскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фа́ніпальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вязань.
Фаніпальскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вязань |
Дата ўтварэння | 23 сакавіка 1932 |
Насельніцтва (2019) | 4 168 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 23 сакавіка 1932 года як Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Вязань. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падсасонне. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 21 кастрычніка 1940 года ў склад новаўтворанага Дзяржынскага сельсавета перададзена вёска Нявелічы[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грычынскага сельсавета[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Фаніпаль. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета са Сталінскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Гаёўка, Дубрава, Леднікі, Лісаўшчына, Машчонае, Уса, Хамічы, Цяўлава і Чэрнікаўшчына)[3]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Вязань. 18 сакавіка 2011 года ўтвораны хутар Лізавецін[4]. 29 снежня 2011 года скасаваны пасёлак Чаркасы (уключаны ў склад аграгарадка Чаркасы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3385 чалавек[6], з іх 87,4 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,4 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 4168 чалавек[8].