Фракійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фракі́йская мова — адна з моў індаеўрапейскай сям'і моў, у старажытныя часы распаўсюджаная на поўдні Усходняй Еўропы ў гістарычным рэгіёне Фракія, які ахопліваў сучасныя Балгарыю, Паўночную Македонію, еўрапейскую частку Турцыі, а таксама паўднёвы ўсход сучаснае Румыніі (Дабруджа) і некаторыя часткі Грэцыі і Сербіі; была распаўсюджана сярод гістарычнага этнасу фракійцаў. Раннім Сярэднявеччам датуецца смерць мовы.
Фракійская мова | |
---|---|
Краіны | Фракіі (суч. Балгарыя, Паўночная Македонія, еўрапейская частка Турцыі, паўднёвы ўсход Румыніі, пэўныя рэгіёны Грэцыі і Сербіі) |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | txh |
IETF | txh |
Glottolog | thra1250 |
Даведзены індаеўрапейскі характар мовы, аднак не ўсталяваная яе дакладная класіфікацыя сярод індаеўрапейскіх моў. Як і іншыя падобныя старажытныя мовы Балканскага паўвостраву, фракійская мова часта аб'ядноўваецца пад паняццям палеабалканскія мовы, які не з'яўляецца генетычным аб'яднаннем і ўключае толькі шэраг некласіфікаваных індаеўрапейскіх моў рэгіёна.
Мова вядомая толькі дзякуючы досыць абмежаванаму корпусу пісьмовых помнікаў, які ўключае ў сябе серыю глосаў у старажытнагрэчаскіх крыніцах і некалькі надзвычай кароткіх надпісаў. Граматыка мовы дагэтуль не рэканструяваная, часам да фракійскай мовы адносяць словы няяснай этымалогіі балгарскай і румынскай моў.