From Wikipedia, the free encyclopedia
Флавій Маркіян (лац.: Flavius Marcianus; 396 — студзень 457) — усходне-рымскі імператар у 450—457 гадах.
Маркіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Marcianus | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Феадосій II | ||||||
Пераемнік | Леў I Макела | ||||||
Нараджэнне |
392 |
||||||
Смерць |
26 студзеня 457[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] | ||||||
Жонка | Пульхерыя | ||||||
Дзеці | Марцыя Яўфемія[d] | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маркіян меў нязнатнае паходжанне; адрозніўшыся ў баях, з простага воіна стаў военачальнікам і сенатарам. Пасля смерці імператара Фэадосія II быў узведзены на прастол сястрой апошняга, Пульхерыяй, якая выйшла за яго замуж. Ён меў мужнасць адмовіць гунскаму правадыру Атыле ў даніне, заявіўшы яму праз паслоў, што «золата ў яго для сяброў, для ворагаў жа жалеза». Пры ўварванні гунаў у Італію ў 452 годзе Маркіян паслаў дапаможныя войскі для падтрымкі заходне-рымскага імператара Валентыніяна III. У 452 годзе Маркіян адбіў напады на Сірыю і Егіпет, а ў 456 годзе на каўказскай мяжы здушыў паўстанне цара Лазікі Губаза I[2].
У 455 годзе Маркіян прызнаў Авіта заходне-рымскім імператарам. Маркіян быў справядлівым і энергічным кіраўніком, імкнуўся палегчыць фіскальныя цяжар народа. Ім быў скліканы ў 451 годзе Чацвёрты ўсяленскі сабор у Халкідоне. Памёр у 457 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.