Ханты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха́нты (саманазвы ханти, хандэ, кантэк, літаральна «людзі») — угорскі народ, карэнныя насельнікі Заходняй Сібіры. Агульная колькасць — 31 500 чал. (2010 г.). З іх 30 943 чал. жывуць у Расіі (пераважна ў Цюменскай і Томскай абласцях), 429 чал. у Казахстане (2009 г.), 14 у Беларусі (2009 г.).
(ханти, хандэ, кантэк) | |
Агульная колькасць | 31500 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | Хантыйская мова |
Рэлігія | Праваслаўе, політэізм, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | мансі, венгры |
Ханты маюць агульнае паходжанне з венграмі і мансі. У першай палове 2 тысячагоддзя н. э. яны паспяхова каланізавалі землі ўздоўж рэк Об і Іртыш. У гэты перыяд узнікаюць дзяржаўныя ўтварэнні на чале мясцовых дынастый князёў. У канцы XV — XVI стст. ханты былі заваяваны рускімі, аднак некаторыя дзяржаўныя ўтварэнні працягвалі існаваць да пачатку XIX ст.
Рускія казакі, чыноўнікі і перасяленцы доўгі час называлі хантаў асцякі (руск.: остяки[1]. Мяркуюць, што слова мае цюркскае паходжанне або было запазычана з мовы хантаў і значыць прыналежнасць да ракі Об. Самі ханты падзяляліся на рэгіянальныя групы, што зваліся ад наймення мясцовай ракі. Агульная назва ханты канчаткова замацавалася толькі ў першай трэці XX ст.