Хаос (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хаос.
Хао́с (стар.-грэч.: χάος ад стар.-грэч.: χαίνω, «расчыняцца, раскрывацца») у міфалогіі старажытных грэкаў[1] — апісаная ўпершыню Гесіёдам у «Тэагоніі» персаніфікацыя першапачатковага стану свету да з’яўлення чаго б там ні было (да ўзнікнення ўпарадкаванага Сусвету (космасу) са з’яўленнем Геі і Эраса). Паводле Гесіёда, Хаос узнік перш за ўсё[2]. Па выкладзе Гігіна, ён спароджаны Імглой і ў шлюбе з Хаосам Імгла спарадзіла Ноч, Дзень, Эрэба і Эфіра.[3].
Хуткія факты Хаос, Міфалогія ...
Хаос | |
---|---|
χάος | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
Грэчаскае напісанне | χάος |
Пол | мужчынскі |
Занятак | бог параджэнняў |
Дынастыя | Бог-дэміург (прабацька) |
Дзеці | Гея (Зямля), Эрас (Каханне), Тартар (Бездань), Эрэб (Цемра), Нюкта (Ноч). |
Перыяд жыцця | несмяротны |
Звязаныя падзеі | Паходжанне свету |
Паходжанне | Імгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Богі, якія з’явіліся з Хаоса: