Харон (спадарожнік Плутона)
спадарожнік Плутона / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Харон.
Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозчыка душ мёртвых цераз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «New Horizons» дасягнуў і даследаваў Плутон і Харон у ліпені 2015 года.
Хуткія факты Харон, Гісторыя адкрыцця ...
Харон | |
---|---|
спадарожнік Плутона | |
| |
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.) | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Дж. У. Крысці |
Дата адкрыцця | 22 чэрвеня 1978 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 19 591,4 км |
Эксцэнтрысітэт | 0[1] |
Перыяд абарачэння |
6,387230 ± 0,000001 дзён (6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с) |
Нахіл арбіты | 112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 1212±16 км |
Маса | (1,52 ± 0,06)×1021 кг |
Шчыльнасць | 1,65 ± 0,06 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення | 0,278 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Тэмпература паверхні | -220 °C (53 K) |
Атмасфера | Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа) |
Закрыць
Харон быў адкрыты амерыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.