Цверца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цверца́ (руск.: Тверца)[1] — рака ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі (упадае ў яе ў межах горада Цвер).
Хуткія факты Цверца, Характарыстыка ...
Цверца | |
---|---|
руск. Тверца | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 188 км |
Басейн | 6 510 км² |
Расход вады | 60 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Вышневалоцкае вадасховішча |
• Каардынаты | 57°34′35,4″ пн. ш. 34°36′16,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волга |
• Месцазнаходжанне | Цвер |
• Каардынаты | 56°51′48,23″ пн. ш. 35°55′14,16″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Цвярская вобласць |
Код у ДВР | 08010100512110000001928 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 188 км, плошча вадазбору 6510 км². Сярэдні гадавы расход вады 55 (60[1]) м³/с, за 40 км ад вусця 36,4[2] м³/с. Гадавы сцёк 1,149[2] км³. Вытокам ракі лічыцца Вышневалоцкае вадасховішча. Даліна ракі ў верхнім цячэнні шырокая і забалочаная. У сярэднім цячэнні звужаецца да 300—400[2] м. Замярзае рака ў канцы лістапада — пачатку снежня. Ледаход у канцы сакавіка — першай палове красавіка.
Асноўныя прытокі: Шчэгрынка (Шчэгра), Асуга, Кава. У басейне ракі 269 азёраў і вадасховішчаў[2].
Рака суднаходная на працягу 14 км ад вёскі Паўлаўка да вусця[3]. На рацэ гарады Вышні Валачок, Таржок, у вусці — Цвер.