Цзягувэнь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цзягувэнь, таксама гадальныя косткі, надпісы на гадальных костках (кіт. 甲骨文, піньінь jiǎgǔwén, англ. oracle bones, oracle bone script) — іерагліфічныя надпісы на костках чарапах і іншых жывёл часу дынастыі Шан XIV—XI ст. да н. э. Лічацца найбольш старажытнымі ўзорамі кітайскай пісьменнасці. Першыя гадальныя косткі знайшлі вучоныя Лю Тэюнь і Ван І-чжун каля горда Аньян правінцыі Хэнань у 1899 годзе. Пазней падобныя знаходкі адбываліся ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хубэй, Хэбей.