From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (славацк.: Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB) — найвышэйшая паліцыйная ўстанова ў Першай Славацкай Рэспубліцы, якая займалася выведнай дзейнасцю. Заснаваная была 1 студзеня 1940 года і існавала ажно да заняпаду дзяржавы ўвесну 1945 года. Гэтая ўстанова мела свой спіс ды рэестр тайных агентаў, супрацоўнічала з арганізацыямі ГСНП, напрыклад, з Глінкавай гвардыяй і Глінкавай моладдзю, а таксама партыяй карпацкіх немцаў Нямецкай партыяй.
Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі | |
---|---|
Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB | |
Краіна | Славакія |
Створана | 1 студзеня 1940 года |
Распушчана (ператворана) | вясна 1945 года |
Штаб-кватэра | |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Ёзеф Мішык, Міхал Локшык, Ян Амбра, Петэр Старынскі, Ёзеф Бенюшка, Павал Дэнк |
Упраўленне ўзнікла шляхам злучэння чацвёртага аддзялення Міністэрства ўнутраных спраў і выведнага аддзялення паліцыйнага ўпраўлення ў Браціславе як Прэзідыума МУС Славакіі. Прычынай заснавання паслужыла адсутнасць адзінай арганізаванай спецслужбы. Першым кіраўніком Цэнтральнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі стаў Ёзеф Мішык. Увесь дзяржаўна-рэпрэсіўны апарат дзяржавы быў падпарадкаваны выведнай службе: паліцыя, жандармерыя, жупныя і акруговыя ўпраўленні і натарыусы[1]. Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі супрацоўнічала з нямецкім Гестапа. Пасля Славацкага нацыянальнага паўстання Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі ўдзельнічала ў дэпартацыі каля 3595 асоб у нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры[2].
Некаторыя працаўнікі ўпраўлення супрацоўнічалі з антыфашысцкім рухам супраціўленьня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.