Цэнтральная Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтра́льная Белару́сь — этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае большую частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. На поўначы мяжуе з Паазер’ем, на ўсходзе — з Падняпроўем, на поўдні — з Усходнім Палессем, на захадзе — з Панямоннем.
Насельніцтва этнагенетычна склалася на славянскай аснове (патомкі дрыгавічоў і крывічоў).
Мова Цэнтральнай Беларусі належыць да сярэднебеларускіх гаворак, пераходных паміж паўднёва-заходнімі і паўночна-ўсходнімі гаворкамі.