Чагатайская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чагата́йская мова, чагата́йскі цюркі́, стараўзбекская[3][4] (جغتای — jaĝatāy ці ترکی — Turkī; узб.: ﭼﯩﻐﻪتاي, chig’atoy tili, чиғатой тили; уйг.: چاغاتاي تىلى/чағатай тили; пар. Чагатай) — сярэдневяковая сярэднеазіяцка-цюркская пісьмова-літаратурная мова, якая дасягнула найбольшага афармлення і аднастайнасці як мова класічная ў цімурыдскіх удзелах Маверанахра ў 2-й пал. XV—XVI стст.
Чагатайская мова | |
---|---|
Саманазва | туркі, Jağatāy, جغتای |
Краіны | Дзяржава Цімурыдаў і Імперыя Вялікіх Маголаў |
Рэгіёны | Цэнтральная Азія, Харэзм |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | мёртвая[1][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Алтайская сям'я (спрэчна)
|
|
Пісьменнасць | арабскі алфавіт, лацінскае пісьмо і Chagatai alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | чаг 781 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | chg |
ISO 639-3 | chg |
Ethnologue | chg |
IETF | chg |
Glottolog | chag1247 |
Увабрала ў сябе араба-персідскую лексіку і многія іншадыялектныя формы, абумоўленыя блізкасцю пражывання і актыўнымі кантактамі паміж прадстаўнікамі карлукскай, кыпчакскай і агузскай груп цюркскіх гаворак, стаўшы наддыялектнай мовай.
Сучасныя ўзбекская і ўйгурская мовы з’яўляюцца «позняй формай»[5] ці прамымі спадкаемцамі чагатайскай[6], таму яе часам называюць «стараўзбекскай» ці «стараўйгурскай»[крыніца не паказана 2981 дзень].
Чагатайская мова характарызуецца высокім узроўнем мастацкай выразнасці і тэрміналагічнай паўнаты. Жанры паэзіі і прозы ўключаюць стылі рэлігійнай, філасофска-дыдактычнай, навуковай, юрыдычнай, дзелавой, эпісталярнай літаратуры.
Цюркамоўныя крымчакі да канца XIX стагоддзя называлі сваю мову «чагатай». У нашы дні «чагатайскай» часам называюць тэкінскі дыялект туркменскай мовы ў Афганістане[7].
Пісьменнасць на аснове арабскай графікі і ўйгурскага пісьма.