фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«Чалавек-павук» (англ.: Spider-Man) — амерыканскі фантастычны фільм 2002 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца першым з трылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Сэма Рэймі.
Пітэр Паркер — звычайны школьнік. Аднойчы ён адправіўся з класам на экскурсію, дзе яго кусае дзіўны павук-мутант. Праз час хлопец адчуў у сабе нечалавечую сілу і спрыт у руху, а галоўнае — уменне лазіць па сценах і метаць павуцінне. Свае здольнасці ён накіроўвае на абарону слабых. Так Пітэр становіцца сапраўдным супергероем па імі Чалавек-павук, які дапамагае людзям і змагаецца са злачыннасцю. Але там, дзе ёсць супергерой, рана ці позна заўсёды аб’яўляецца і суперзлыдзень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.