![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25BB%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%258F_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0.png/640px-%25D0%259A%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2586%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25BB%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%258F_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0.png&w=640&q=50)
Чацвёртая лінія (Мінск)
праектуемая лінія Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кальцавая лінія мінскага метрапалітэна — праектуемая чарговая лінія мінскага метрапалітэна пасля дзеючых Маскоўскай, Аўтазаводскай ліній і трэцяй лініі, якая будуецца. Лінія пройдзе ў большай частцы пад другім транспартным кальцом і толькі на поўдні і паўднёвым усходзе аддаліцца ад яго знешняй часткі.
![]() | Гэты артыкул ці раздзел асвятляе аб’ект метро, які плануецца або перабывае ў стадыі будаўніцтва. | ![]() |
Кальцавая лінія | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Адкрыццё першага ўчастку: |
2027 год — першы ўчастак 2035 год — канец будаўніцтва |
Даўжыня, км: | 27,5 |
Колькасць станцый: | 17 (праектуецца) |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 8 |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | не менш за 1000 |
Наземныя ўчасткі: | Няма |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9d/%D0%A1%D1%85%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE_2016.jpg/640px-%D0%A1%D1%85%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D1%80%D0%BE_2016.jpg)
Плануецца што чацвёртая лінія стане кальцавой з наступнымі станцыямі: Цівалі, Альшэўская, Вяснянка, Старавіленскі шлях, Кіеўскі сквер, Максіма Багдановіча, Політэхнічная, Друкарская, Батанічны сад, Сляпянка, Даўгабродская, Серабранка, Козырава, Мінск-Мір, Лакаматыўная, Берасцейская, Тучынка. Назвы і размяшчэнне некаторых станцый чацвёртай лініі былі зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама[1].
Першы ўчастак ад станцыі «Максіма Багдановіча» (пераход на станцыю «Парк Дружбы Народаў» Зеленалужскай лініі) да станцыі «Серабранка» з пяццю прамежкавымі станцыямі: «Політэхнічная», «Друкарская» (пераход на станцыю «Акадэмія Навук» Маскоўскай лініі), «Батанічны Сад», «Сляпянка», «Даўгабродская» (пераход на станцыю «Трактарны Завод» Аўтазаводскай лініі), «Серабранка» і ТЧ «Даўгабродскае» да 2030 года.