![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/2_Zhuang_clothing.jpg/640px-2_Zhuang_clothing.jpg&w=640&q=50)
Чжуаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чжуаны(кіт. 壮族, піньінь Zhuàngzú; чжуанск. Bouчcueŋь/Bouxcuengh)— група роднасных народаў, якія размаўляюць на чжуанскіх мовах, якія пражываюць у асноўным у Гуансіі (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён) і на поўдні КНР. Акрамя гэтага, шырока расселеныя ў памежных абласцях КНР, В’етнаме, Лаосе, а таксама на поўначы М’янмы. Цесна звязаны агульнай гісторыяй і культурай.
Чжуаны Bouxcuengh | |
---|---|
![]() Чжуаны ў Гуансіі | |
Усяго: 18500 000(2010) | |
Этнічныя мовы | Чжуанская, Кітайская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | будызм, даасізм |
Геаграфічна-моўная група | Tai peoples[d] |
Блізкія этнасы | пенаны, тайланы |
Колькасць чжуанаў у свеце больш за 18,5 млн (2010 г.). З іх 16.200.000 пражываюць у Гуансі, 1,5 млн у аўтаномным раёне КНР Вэньшань Юньнань, 1 млн у Гуандуне і іншых правінцыях Кітая. Паводле неафіцыйных дадзеных у В’етнаме пражывае і працуе каля 8 тысяч чжуанаў. Паводле афіцыйных — 6 тысяч (2010 г.). У Лаосе — каля 7 тысяч чжуанаў, у краінах Заходняй Еўропы і ЗША — больш за 20 тысяч, у М’янмe — 5 тысяч, на Тайландзe — больш за 3 тысячы. [1]