Шэрань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэ́рань (ж.р.) або іней (м.р.) — від цвёрдых атмасферных ападкаў. Уяўляе сабой тонкі пласт крышталічнага лёду рознай таўшчыні, які нарастае на паверхні зямлі і наземных прадметах пры адмоўнай тэмпературы глебы, малавоблачным небе і слабым ветры. Крышталі шэрані пры слабых маразах маюць форму шасцівугольных прызмаў, пры ўмераных — пласцінак, а пры моцных — тупаканцовых іголак. [1]