Эдуард Хэгер (славацк.: Eduard Heger; нар. 3 мая 1976 года ў Браціславе) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 1 красавіка 2021 да 15 мая 2023 года.
Хуткія факты Эдуард Хэгер, Міністр фінансаў Славакіі[d] ...
Закрыць
Скончыў факультэт камерцыі, гандлю і маркетынгу Эканамічнага ўніверсітэта ў Браціславе, атрымаў кваліфікацыю інжынера.
З 1997 па 1998 год быў памочнікам дырэктара камерцыйнай кампаніі ў Браціславе, з 1998 па 1999 год быў менеджэрам рэстарана ў Браціславе, з 1999 па 2000 год быў менеджэрам па прадажах Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (EIB), а з 2001 да 2005 года быў малодшым кансультантам Cubic Applications Inc. у Браціславе, у 2006—2007 гадах — кіраўнік хрысціянскай арганізацыі Таварыства пры доме Святога Марціна ў Браціславе, у 2007—2016 гадах — рэгіянальны менеджэр кампаніі Old Nassau Imports, вытворцы адной з самых вядомых гарэлак прэміум-класа Double Cross Vodka.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2016 года абраны дэпутатам парамента Славакіі, узначальваў парламенцкую групу.
Пасля парламенцкіх выбараў 2020 года атрымаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Ігара Матавіча.
З 12 сакавіка 2021 года, на фоне ўрадавага крызісу з-за закупкі расійскай вакцыны Sputnik V, выконваў абавязкі міністра аховы здароўя пасля адстаўкі Марэка Крайча, а 30 сакавіка быў прызначаны прэм’ер-міністрам Славацкай Рэспублікі пасля таго, як як Ігар Матавіч падаў у адстаўку.