Эдынбург-Сямі-Мораў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдынбург-Сямі-Мораў (англ.: Edinburgh of the Seven Seas) — адзінае паселішча на востраве Трыстан-да-Кунья, адміністрацыйны цэнтр астравоў Трыстан-да-Кунья. Насельніцтва — 238 чал. (2022 г.).
Паселішча
Эдынбург-Сямі-Мораў
Edinburgh of the Seven Seas
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
Атрымаў назву ў гонар брытанскага прынца Альфрэда, меўшага тытул герцага Эдынбургскага, пасля яго наведвання астравоў Трыстан-да-Кунья ў 1867. Пацярпеў ад вывяржэння вулкана ў 1961 г., быў астаўлены насельнікамі, а потым зноў адроджаны ў 1963 г.
Адміністрацыя
Кіруецца адміністратарам і Радай астравоў Трыстан-да-Кунья.
Інфраструктура
Эдынбург-Сямі-Мораў — самае аддаленае сталае паселішча ў свеце, да вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км.
Мае сучасны порт — адзіны буйны транспартны вузел на астравах Трыстан-да-Кунья. Эканоміка: сельская гаспадарка, лоў і пераапрацоўка рыбы і лангустаў.
Усе тэлефонныя нумары маюць толькі 4 лічбы.
Працуюць 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).
- Знешні выгляд
- Могілкі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.