беларуская біёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Эма Пятроўна Камарова (9 ліпеня 1929, Кемерава) — беларуская вучоная-міколаг. Кандыдат біялагічных навук (1956)[2].
Нарадзілася ў Кемераве. Пасля трох курсаў вучобы на біялагічным факультэце Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сувязі з пераездам перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля заканчэння якога ў 1952 годзе паступіла ў аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе ёй была абаронена дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па тэме «Трутавыя грыбы найгалоўных лясных парод БССР» пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча[2].
З 1955 года працавала ў Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, а ў 1960 годзе ёй было прысвоена званне старшага навуковага супрацоўніка. Э. П. Камаровай старанна вывучаны відавы склад дрэваразбуральных грыбоў Беларусі і напісаная манаграфія «Вызначальнік трутавых грыбоў Беларусі»[2].
З 1966 года працавала ў лабараторыі фізіялогіі хворай расліны, даследуючы фізіялогію і біяхімію прыроднага і індукаванага імунітэту жыта супраць іржаўнай інфекцыі. За навуковыя ідэі, якія спрыяюць стварэнню мадэляў для вывучэння механізмаў ржаўнаўстойлівасці жыта была ўдастоена 3-й прэміі на конкурсе АН БССР «на найлепшую навуковую ідэю» ў 1985 годзе[2].
Навуковыя цікавасці: відавы склад дрэваразбуральных грыбоў Беларусі; механізмы ржаўнаўстойлівасці жыта; ліяфільная сушка аб’ектаў біялагічнага паходжання[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.