From Wikipedia, the free encyclopedia
Эмісійны банк, або банк-эмітэнт — банк, які выпускае ў абарот (эмітуе) грашовыя знакі ці каштоўныя паперы і плацёжна-разліковыя дакументы (банкаўскія карткі, чэкавыя кніжкі). Эмісіяй грошай у краіне часцей за ўсё займаюцца цэнтральныя банкі, выпускам каштоўных папер — камерцыйныя банкі[1]. Выпушчаныя банкам банкаўскія карты на працягу ўсяго тэрміна дзеяння застаюцца ўласнасцю банка-эмітэнта, а трымальнік карты атрымлівае яе толькі ў карыстанне[2].
Таксама банкам-эмітэнтам называюць банк, які дзейнічае па даручэнні плацельшчыка аб адкрыцці акрэдытыву і ў адпаведнасці з яго ўказаннем, абавязваецца правесці плацяжы атрымальніку сродкаў або аплаціць, акцэптаваць ці ўлічыць перавадны вэксаль або даць паўнамоцтва іншаму банку (выканаўчаму банку) правесці плацяжы атрымальніку сродкаў ці аплаціць, акцэптаваць ці ўлічыць перавадны вэксаль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.