From Wikipedia, the free encyclopedia
Южна-Сахалінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала з 2 лютага 1946 да 2 студзеня 1947 года. Южна-Сахалінская вобласць была арганізавана на тэрыторыі паўднёвай часткі вострава Сахалін і Курыльскіх астравах, якія адышлі ад Японіі да СССР па выніках Савецка-японскай вайны. Цэнтрам вобласці стаў горад Таёхара (з 4 ліпеня 1946 года — Южна-Сахалінск). Плошча 51,7 тыс. км².
Южна-Сахалінская вобласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 2 лютага 1946 |
Дата скасавання | 2 студзеня 1947 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
У вобласці не было мясцовых Саветаў і іх выканкамаў. Кіраўніцтва вобласці здзяйснялася Грамадзянскім кіраваннем, якім кіраваў намеснік камандуючага Далёкаўсходняй вайсковай акругі. Выдаваліся газеты «Чырвоны сцяг» (на рускай мове) і «Новае жыццё» (на японская).
Южна-Сахалінская вобласць праіснавала меней за год і была аб’яднана з эканамічна слабай Сахалінскай вобласцю Хабараўскага краю (цэнтр — горад Аляксандраўск-Сахалінскі). Пры гэтым цэнтрам аб’яднанай Сахалінскай вобласці, якая выйшла са складу Хабараўскага края, стаў Аляксандраўск-Сахалінскі. 18 красавіка 1947 года цэнтр вобласці быў перанесены ў Южна-Сахалінск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.