Яраслаў Валенса
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валенса.
Яраслаў Лешак Валенса (польск.: Jarosław Leszek Wałęsa; нар. 13 верасня 1976, Гданьск) — польскі палітык, дэпутат Сейма V і VI склікання (2005—2009), дэпутат Еўрапарламента. Член Грамадзянскай платформы.
Хуткія факты Яраслаў Валенса, Дата нараджэння ...
Яраслаў Валенса | |
---|---|
польск.: Jarosław Wałęsa | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1976(1976-09-13)[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Польшча |
Адукацыя | |
Партыя | Грамадзянская платформа |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Лех Валенса |
Маці | Данута Валенса |
jaroslawwalesa.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Сын Леха Валенсы. Вучыўся ў Каледжы Святога Крыжа ў Вустэры (Масачусетс) на факультэце паліталогіі.
У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сейма V склікання з акругі № 25 у Гданьску. Атрымаў 14 709 галасоў[2]. На выбарах у 2007 годзе быў абраны з той жа акругі, атрымаў 61 278 галасоў[3]. На выбарах у Еўрапарламент у 2009 годзе абраны з акругі № 1 у Гданьску, атрымаў 73 968 галасоў[4]. У 2014 годзе пераабраны. У 2019 годзе саступіў на выбарах у Еўрапарламент[5]. У тым самым годзе абраны ў Сейм Польшчы[6].