Балёньня (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Балёньня» (па-італьянску: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клюб з гораду Балёньня, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1909 годзе й рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія зьяўляюцца традыцыйнымі для клюбу. Чырвоны й сіні, таксама, зьяўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балёньня» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны зьмясьціць 38 279 гледачоў.
Балёньня | ||||||
Поўная назва | Bologna Football Club 1909 SpA | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1909 | |||||
Горад | Балёньня, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Рэната Даль’Ара Умяшчальнасьць: 38 279 | |||||
Прэзыдэнт | Джоўі Сапута[d] | |||||
Кіраўнік | Saputo[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2022—2023 | 9 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Клюб займае шостае месца паводле пасьпяховасьці ў Сэрыі А. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота й Кубку Мітропы. Сэзон 1998—1999 гадоў можна лічыць адным з самых пасьпяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку». У сэзоне 2007—2008 гадоў каманда заваявала пуцёўку ў Сэрыю А, вярнуўшыся пасьля вылету ў сэзоне 2004—2005 гадоў.