Брыёш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыёш (па-француску: brioche) — гатунак букаты (булкі), салодкі і пухкі здобны хлеб, чый рэцэпт ад звычайнага хлеба адрозьніваецца колькасьцю яек, масла, малака ці часам дадаткам сьмятанкі або гарэлкі. Першаўзорны рэцэпт, у якім цеста, заквашанае на піўных дражджах, на содні ставілася ў холад, паўстаў у Нармандыі і Вандэі ў XVI стагодзьдзі, а цяпер брыёш зьяўляецца агульнавядомаю страваю, есца як па-простаму, напрыклад на сьняданак, так і на дэсэрт, у такім выпадку ў склад брыёшы могуць дадавацца разынкі ці камячкі шакаляду. Цеста на брыёш выкарыстоўваецца і для іншых страў францускае кухні: ў яе загортваюць некаторыя адмены паштэтаў, фуа-гра, смажаніны і каўбас.