Уран (хімічны элемэнт)
хімічны элемэнт з атамным нумарам 92 / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ура́н (U) — радыеактыўны хімічны элемэнт, атамны нумар Z = 92, атамная маса A = 238,029. Цяжкі, серабрыста-белы бліскучы мэтал, шчыльнасьцю = 19120 кг/м³. Тэмпэратура плаўленьня = 1135 °C. Уран крыху мякчэйшы за сталь. Ён коўкі, добры праваднік цяпла і крыху праяўляе ўласьцівасьці парамагнэтыка. На паветры уран пакрываецца слоем аксыду. Кісьлі рашчынаюць уран, але ён устойлівы да лугаў. Назва паходзіць ад плянэты Уран. Кавалак жоўтага шкла з утрыманьнем урану больш за 1% быў знойдзены ў Нэапалі (Італія) і датуецца 79 годам. Нямецкі хімік Марцін Клапрот ідэнтыфікаваў невядомы элемэнт яшчэ ў 1789 годзе і спрабаваў яго выдзеліць. Але ўпершыню пасьпяхова ўран выдзеліў у 1841 годзе францускі хімік Юджын-Мэльхіёр Пэліго (Eugene-Melchoir Peligot). У 1896 годзе Антуан Анры Бэкерэль адкрыў зьяву радыяактыўнасьці менавіта на ўране. Уран існуе ў трох крышталяграфічных мадыфікацыях (α, β і γ), пераход паміж якімі адбываецца пры высокіх тэмпэратурах. Вядома 23 ізатопы урана, адзін ізамэр. Уран, які сустракаецца ў прыродзе, складаецца з трох ізатопаў: 238U (99,2745% паводле масы), 235U (0,720%) і 234U (0,0055%). Доля ізатопу 235U можа быць рознай у залежнасьці ад паходжаньня ўрана (розьніца дасягае 0,1%). Прыродны ўран радыяактыўны настолькі, што можа засьвяціць фотастужку пры экспазыцыі каля гадзіны. Лічыцца, што большасьць цяпла, якое ідзе ад нетраў Зямлі, выклікана ўранам і торам. Пэрыяд паўраспаду ізатопу 238U складае 4,47×109 гадоў[2]. Уран — самы цяжкі элемэнт, які сустракаецца ў прыродзе. Ягонае ўтрыманьне ў зямной кары складае каля 2 часткі на мільён[3]. Ягонае паходжаньне да канца невядомае. Існуе гіпотэза, што ўран — рэшта распаду больш цяжкіх радыяактыўных элемэнтаў, якія ўтварыліся пасьля Вялікага выбуху, у выніку звышновай зоркі і якога-небудзь іншага зорнага працэсу. Разам з тым іншыя трансуранавыя элемэнты з кароткімі пэрыядамі паўраспаду сустракаюцца значна радзей за ўран. Таму пытаньне пра паходжаньне зямнога ўрану застаецца без адказу. Вывучэньне складу мэтэарытаў, якія трапілі на Зямлю зь іншых месцаў Сонечнай сыстэмы, паказвае, што ўтрыманьне радыяактыўных элемэнтаў у іх значна ніжэйшае, чым у зямных горах. Уран зьяўляецца асноўным відам паліва для атамных рэактараў. Біялягічная роля ўрану невядомая, уран зьяўляецца таксічным мэталам[4].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Уран (неадназначнасьць).
| |||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Уранавая руда Шклянка з уранавага шкла | |||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Уран, U, 92 | ||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Актыноіды | ||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | актыноід, 7, f | ||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 238,029 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Rn] 5f3 6d1 7s2 | ||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 21 9 2 | ||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||
Колер | серабрыста-белы | ||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 19,12 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 1408 K, 1135 °C, 2075 °F | ||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 4404 K, 4131 °C, 7468 °F | ||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | orthorhombic | ||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 2, +3, +4, +5, +6 | ||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 1,7[1] | ||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-61-1 | ||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы урану | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||