Цынк[1][2] (во́лава[3];
лац. zincum) — сінявата-белы мэтал.
Ня варта блытаць з волавам — мяккім сінявата-шэрым мэталам.
Quick Facts Выгляд, Агульная інфармацыя ...
|
Выгляд |
|
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар |
Цынк, Zn, 30 |
Катэгорыя элемэнту |
Пераходныя мэталы |
Група, пэрыяд, блёк |
12, 4, d |
Адносная атамная маса |
65,38 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў |
[Ar] 3d10 4s2 |
Электронаў у абалонцы |
2 8 18 2
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Фаза |
Цьвёрдае цела |
Шчыльнасьць (пры п. т.) |
7,140 г·см−3 |
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. |
6,57 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня |
692,68 K, 419,53 °C, 787,15 °F |
Тэмпэратура кіпеньня |
1180 K, 907 °C, 1665 °F |
Цеплаёмістасьць |
(25 °C) 25,390 Дж·моль−1·K−1 |
Структура крышталічнай краты |
hexagonal close-packed |
Магнэтызм |
дыямагнетык |
Электрычны супор |
6,01·10-8Ω·м |
Электрычны супор |
(0 °C) 5,48·10-8Ω·м |
Цеплаправоднасьць |
(300 K) 118 Вт·м−1·K−1 |
Каэф. цеплавога расшырэньня |
30,2 мкм/(м·K) |
Хуткасьць гуку |
4210 м/с |
Модуль Юнга |
108 ГПа |
Цьвёрдасьць Моаса |
2,5 |
Цьвёрдасьць Брынэля |
412 МПа |
Уласьцівасьці атама |
Ступені затляненьня |
1, 2 |
Электраадмоўнасьць |
1,65 |
Энэргіі іянізацыі |
1-я: 906,4 кДж·моль−1 |
2-я: 1733,3 кДж·моль−1 |
Кавалентны радыюс |
125 пм |
Іншыя характарыстыкі |
Нумар CAS |
7440-66-6 |
Найбольш стабільныя ізатопы |
Асн. артыкул: ізатопы |
іза |
% |
пэрыяд паўраспаду |
распад |
энэргія (МэВ) |
прадукты распаду |
64Zn | 48,63 |
>=7,0·1020 гадоў |
64Zn зьяўляецца стабільным пры 34 нэўтронах |
66Zn | 27,90 |
66Zn зьяўляецца стабільным пры 36 нэўтронах |
67Zn | 4,10 |
67Zn зьяўляецца стабільным пры 37 нэўтронах |
68Zn | 18,75 |
68Zn зьяўляецца стабільным пры 38 нэўтронах |
70Zn | 0,62 |
>=2,3·1017 гадоў |
70Zn зьяўляецца стабільным пры 40 нэўтронах |
|
|
Close
Хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 30. Хімічны знак — Zn. Уваходзіць у якасьці мікраэлемэнта ў склад вузаў. Утрыманьне цынку ў зямной кары складае 0,0078% па масе (23-е месца). Вядома больш за 70 мінэралаў цынка. Найважнейшыя зь іх: сфалерыт (цынкавая падманка) — кубічная мадыфікацыя ZnS, яго сьветлая разнастайнасьць — клеяфан, чорная — марматыт; вюрцыт — гексаганальная мадыфікацыя ZnS; сьмітсаніт ZnCO3; каламін Zn4(OH)2Si2O7·H2O; цынкіт ZnO; вілеміт Zn2SiO4; франклініт ZnFe2O4. Мінэралы цынка звычайна асацыююцца зь мінэраламі Pb і Cu у полімэталічных рудах[4]. Са старажытнасьці цынкавыя руды выкарыстоўваліся для вырабу латуні (сумесь медзі з цынкам), але не ўсьведамлялася, што цынк зьяўляецца асобным элемэнтам. Латунь выкарыстоўвалася яшчэ 2500 гадоў таму, была шырока распаўсюджанай у Старажытным Рыме, дзе яе выкарыстоўвалі для вырабу манэтаў і дэкаратыўных вырабаў. Лічыцца, што цынк упершыню быў выдзелены ў 1400-я ў Індыі шляхам награваньня мінэрала ZnCO3. У 1746 годзе цынк быў незалежна выдзелены нямецкім навукоўцам Андрэасам Марграфам (Andreas Marggraf) шляхам награваньня мінэрала ZnCO3 з крэйдай. Сёньня асноўным шляхам атрыманьня цынку зьяўляецца электроліз воднага рашчыну сульфату цынка (ZnSO4). Слова "цынк" паходзіць ад нямецкага "zink", што значыць "цына". Чаму элемэнт быў так названы, невядома.