Ваяводзтва
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваяво́дзтва — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі першага ўзроўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае вобласьці — ужыванай з часоў савецкай гвалтоўнай русіфікацыі сэмантычнай кальцы з расейскай мовы. Кіраўнік — ваявода, рэпрэзэнтацыйны орган улады — ваяводзкі соймік. На другім узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў склад ваяводзтва традыцыйна ўлучаюцца паветы.
Апроч Вялікага Княства Літоўскага, ваяводзтвы гістарычна існавалі ў Польшчы, Румыніі, Вугоршчыне і Сэрбіі, а ў Маскоўскай дзяржаве ў XVI—XVIII стагодзьдзях існавала сыстэма кіраваньня на чале з ваяводам[3]. Адміністрацыйны ўзровень тэрыторыі ваяводзтва адпавядае княству ў сярэднявечных дзяржавах, гэтаксама як і пасада ваяводы адпавядае пасадзе князя. Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Польшчы, якая падзяляецца на 16 ваяводзтваў.