Павет
традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі другога ўзроўню / From Wikipedia, the free encyclopedia
Павет — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі другога ўзроўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае ўведзенаму за савецкім часам раёну. Кіраўнік — гродавы староста, рэпрэзэнтацыйны орган улады — павятовы соймік. На першым узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу павет традыцыйна ўлучаецца ў склад ваяводзтва, на трэцім узроўні — улучае староствы.
Апроч Вялікага Княства Літоўскага, паветы гістарычна існавалі ў Каралеўстве Польскім і Расейскай імпэрыі. Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Польшчы.