Грамада
група людзей з аднолькавымі інтарэсамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамада́ — традыцыйная форма грамадзкай арганізацыі. Першабытная (радавая) грамада характарызуецца калектыўнай працай і спажываньнем, пазьнейшая форма — суседзкая (тэрытарыяльная, сельская), спалучае індывідуальнае і супольнае землеўладаньне.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Грамада (неадназначнасьць).
15 лютага 2018 году старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні Аляксандар Папкоў паведаміў, што ў Беларусі налічвалася звыш 7000 сельскіх, вулічных і дамавых грамадаў у выглядзе калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня (ТГС). У іх склад уваходзіла звыш 25 500 чалавек (у сярэднім па 3,6 чалавекі на грамаду)[1].