Ніцца (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ніцца» (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» раней праводзіла на муніцыпальным стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рывіера»[1].
Ніцца | ||||||
Поўная назва | Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1904 | |||||
Горад | Ніцца, Францыя | |||||
Стадыён |
Альянц Рывіера Умяшчальнасьць: 35 624 | |||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2022—2023 | 9 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюбу зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й чорны.
Падчас пасьпяховых выступаў клюбу ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюбу[2].