Паводзіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паводзіны — здольнасьць жывёлаў зьмяняць свае дзеяньні пад дзеяньнем нутраных і зьнешніх фактараў[1]. Паводзіны маюць агромністае прыстасавальніцкае значэньне, дазваляючы жывёлам пазьбягаць нэгатыўных фактараў навакольнага асяродзьдзя[2]. Нават прасьцейшыя праяўляюць здольнасьць перамяшчацца ў адказ на раздражняльнікі асяродзьдзя[3]. У шматкаморкавых арганізмах паводзіны знаходзяцца пад кантролем нэрвовай сыстэмы.
У бігэйвіярызму паводзінамі лічаць бачныя праявы, якія можна назіраць, нэабігэвіярысты дадаюць таксама ўнутраныя станы, зьвязаныя з вонкавымі праявамі, у кагнітыўнай псыхалёгіі пад паводзінамі разглядаецца як разумовае ўяўленьне, а ня зьнешнім назіральным актам паводзінаў.
У адрозьненьне ад псыхікі, паводзіны даступны для непасрэднага назіраньня. Паводзіны зьяўляюцца прадметам шырокага вывучэньня спэктра навук, ад псыхалёгіі, эталёгіі, заапсыхікі і параўнальнай псыхалёгіі да экалёгіі паводзінаў. Паколькі мэханізмы руху расьлінаў носяць чыста фізыялягічны характар, нельга казаць аб наяўнасьці ў іх ані паводзінаў, ані псыхікі. У псыхалёгіі руху расьлінаў адносяць да «дапсыхічнага ўзроўню адлюстраваньня».
Карані навук аб паводзінах сыходзяць у антычныя часы. Пытаньнямі псыхалёгіі і паводзінаў людзей і жывёл займаліся яшчэ Арыстотэль, Хрызып, Сакрат і Плятон, аднак, сур’ёзна навукова вывучаць паводзіны сталася магчымым толькі са зьяўленьнем ідэі эвалюцыянізму. Сучасныя навуковыя дысцыпліны, якія займаюцца вывучэньнем паводзінаў, цесна зьвязаныя паміж сабой і шмат у чым перасякаюцца, а адрозьненьні ў прадметах і мэтадах спрыяюць больш поўнаму раскрыцьцю сутнасьці паводзінаў розных пазіцыяў. У цяперашні час назіраецца аб’яднаньне навук аб паводзінах у міждысцыплінарныя напрамкі.