Татарская Слабада
гістарычная мясцовасьць у Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Татарская Слабада, Татарскае прадмесьце, таксама Татарскія Агароды — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Слабада (неадназначнасьць).
На захад ад Татарскай Слабады пачынаюцца Тучынка і Кальварыя, на поўнач — Міхалянка, Людамонт і Старосьцінская Слабада, на ўсход — Траецкае прадмесьце, на поўдзень — Ракаўскае прадмесьце[1][2].