Жук-алень, рагач (Lucanus cervus) — буйны жук з роду жукоў-аленяў (Lucanus) у складзе сямейства рагачоў (Lucanidae). З’яўляецца самым буйным жуком, што жыве на тэрыторыі Еўропы[2][3]: асобныя самцы намінатыўнага падвіду могуць дасягаць даўжыні да 86 — 91 мм[4][5] пры сярэдняй даўжыні самцоў 70—74 мм. Самы вялікі жук у фаўне Беларусі, таксама з’яўляецца другім па велічыні жуком (пасля Callipogon relictus)[6] на тэрыторыі Расіі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Жук-алень |
Жук-алень |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Інфраклас: | Навакрылыя насякомыя | Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Інфраатрад: | Scarabaeiformia | Надсямейства: | Scarabaeoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lucanus cervus (Linnaeus, 1758)
|
Сінонімы |
---|
- Scarabaeus cervus Linnaeus, 1758
- Lucanus capreolus Füessly, 1775
- ucanus dorcas Müller, 1776
- Lucanus capra Olivier, 1789
- Lucanus hircus Herbst, 1790
- Lucanus inermis Marsham, 1802
- Lucanus grandis Haworth, 1807
- Lucanus microcephalus Mulsant, 1842
- Lucanus lusitanicus Hope et Westwood, 1845
- Lucanus maxillaris Motschulsky, 1845
- Lucanus vicinus Hope et Westwood, 1845
- Lucanus cornutus Dale, 1893
- Lucanus judaicus Planet, 1902
- Lucanus validus Möllenk, 1912
|
Арэал |
---|
Арэал жука-аленя на тэрыторыі Еўропы: цяперашні (афарбаваны чырвоным колерам) і і гістарычны, дзе від ужо вымер (заштрыхаваны) [1]
|
|
Закрыць
Жук-алень сустракаецца ў дубровах і шыракалістых лясах з дамешкам дуба ў Еўропе, Пярэдняй Азіі, Турцыі, Іране і Паўночнай Афрыцы. Самцы адрозніваюцца добра развітымі і павялічанымі мандыбуламі, якія ператвораныя ў т. зв. «рогі». Лічынкі развіваюцца ў драўніне мёртвых ліставых дрэў, пераважна ў драўніне дуба, на працягу 4-6 гадоў[3].
Жукі-алені сустракаюцца рэдка і лакальна. Арэал віду скарачаецца, у сувязі з чым ён занесены ў ахоўныя дакументы і Чырвоныя кнігі многіх краін Еўропы, уключаючы Украіну, Расійскую Федэрацыю, Казахстан і Беларусь[8], таксама з 1982 года жук-алень занесены ў другі дадатак Бернскай канвенцыі[1]. Асноўнымі прычынамі скарачэння папуляцыі жука-аленя з’яўляюцца масавыя высечкі лясоў, санітарныя «чысткі» лясных угоддзяў, некантралюемы збор жукоў калекцыянерамі і выпадковымі асобамі[9][10].