Залескі сельсавет (Смаргонскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Залессе.
Залескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смаргонскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Залессе |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 669 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Байбы, Белая, Клідзеняты, Перавозы, Пярэбнавічы, Светач, Свірыдавічы, Сукневічы і Шутавічы)[1]. 20 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Бялкоўшчынскага сельсавета перададзена 7 населеных пунктаў (вёскі Алешышкі, Базары, Вялікая Мыса, Камунарка, Мігулі, Міхнічы і Мыксы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2669 чалавек[3], з іх 92,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,8 % — палякі[4].