Сен-П’ер і Мікелон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сен-П’ер і Мікелон (фр.: Saint-Pierre-et-Miquelon) — заморская супольнасць Францыі, размешчана на невялікіх астравах у Атлантычным акіяне, у 20 км на поўдзень ад канадскага вострава Ньюфаўндленд ў праліве Кабота. Адзіная тэрыторыя, якая засталася ў Францыі ад былой калоніі Новая Францыя. Плошча астравоў — 242 км². Насельніцтва — каля 7 тысяч чалавек. Найбуйнейшы востраў — Мікелон (216 км²), а асноўная частка насельніцтва (каля 90%) жыве на другім па велічыні востраве — Сен-П’ер (26 км²), прычым амаль усе — у аднайменным горадзе, адміністрацыйным і гаспадарчым цэнтры тэрыторыі.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «A mare labor» | |||||
Дзяржаўны гімн Сен-П'ер і Мікелона | |||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Сталіца | Сен-П'ер | ||||
Найбуйнейшы горад | Сен-П'ер | ||||
Форма кіравання | |||||
Прэзідэнт генеральнага савета Прэфект | Стэфан Артано Патрыс Латрон | ||||
Плошча • Усяго | 242 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 6082[1] чал. 22 чал./км² | ||||
Валюта | еўра | ||||
Інтэрнэт-дамен | .pm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SPM | ||||
Тэлефонны код | ++508[2] | ||||
Часавыя паясы | UTC-3 |
Закрыць