Сольскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Солы.
Сольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смаргонскі раён |
Уключае | 39 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Солы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 3 549 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета[1], 27 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Снігянскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года з часткі сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Крапіўна, Кушляны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі і Шчопаны) утвораны Кушлянскі сельсавет[3]. 17 лістапада 1986 года ў склад Каранёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Беразнякі, Васюкі, Гавуці і Лубянка)[4]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3549 чалавек[6], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7].