Сінькоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінько́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сінькі.
Сінькоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смаргонскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Сінькі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 620 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Паніззе. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сінькі, сельсавет перайменаваны ў Сінькоўскі[1]. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бурчакі, Вясенняя, Кунава, Пасынкі, Суцькава, Цары)[3]. У 1978 годзе ў склад Крэўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Дахны, Карачоўшчына, Лашаны, Мілідаўшчына, Мысіншчына, Рымцелі, Серадзі, хутары Дзяракі, Жменькі, Касарыха, Касымова, Леанполле, Ленкаўшчына, Садкі, Чаботкі, Шлямкі і Янушка)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1620 чалавек[5], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — палякі[6].