Монатэізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́натэі́зм (літар. «адзінабожжа» — ад грэч. μόνος — мона, «адзін» і грэч. θεός, «бог») — рэлігійнае ўяўленне і вучэнне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласць язычніцкаму многабожжу, політэізму)[1]. Звычайна монатэізм таксама супрацьпастаўляецца пантэізму[2]. У монатэізме Бог звычайна персаніфікуецца, г.зн. з'яўляецца вызначанай «асобай». Да монатэістычных рэлігій адносяцца, у ліку іншых, іўдаізм, іслам і хрысціянства (пры ўмове, што Троіца не ставіць пад пытанне Яго адзінства)[3]. Монатэізм можна класіфіцыраваць на тэізм, пантэізм, панентэізм і дэізм[4].