Мікалай Анімеле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Анімеле — беларускі этнограф і археолаг сярэдзіны XIX стагоддзя[1].
Мікалай Анімеле | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | этнаграфія, археалогія |
Быў вольнаадпушчаным селянінам Віцебскай губерні. Даты нараджэння і смерці Мікалая Анімеле невядомыя. Сабраны ім па праграме Рускага геаграфічнага таварыства этнаграфічны матэрыял паслужыў асновай для выдання зборніка «Побыт беларускіх сялян»[1]. У зборніку ўтрымліваецца асабліва шмат матэрыялаў аб сямейных і грамадскіх абрадах і звычаях беларусаў (хрышчэнне, вяселле, памінкі, каляндарныя святы, талака), тэкстаў прыказак, песень і паданняў. Вельмі падрабязна апісаны парадак шлюбнай цырымоніі і традыцыі вясельнага застолля[1]. Мікалая Анімеле можна лічыць першым даследчыкам беларускай дуды. Ён упершыню падрабязна апісаў канструкцыйныя асаблівасці, геаграфічны арэал пашырэння, спосаб трымання і тэхніку грання на дудзе. Некалькі менш падрабязна асветлена матэрыяльная культура беларусаў на прыкладзе сялянскай культуры Віцебшчыны. У працы падкрэсліваецца сацыяльная і маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства.