![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/95Thesen.jpg/640px-95Thesen.jpg&w=640&q=50)
Прэсвітарыянства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэсвітарыянства (грэч. πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галін пратэстанцкага хрысціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі і чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасці з прэсвітарыянскай палітыкай. Прэсвітарыянская тэалогія звычайна падкрэслівае суверэнітэт Бога, аўтарытэт Святога Пісання, і неабходнасць мілаты праз веру ў Хрыста. Прэсвітарыянства зарадзілася ў Шатландыі, дзе было зацверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісанню Акту аб уніі[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасць прэсвітарыянцаў у Англіі маюць шатландскае паходжанне, гэта значыць гэтак жа як і ў Паўночнай Амерыцы, дзе ў асноўным прэсвітарыянства пашырана сярод людзей шатландскага і ірландска-шатландскага паходжання. Прэсвітарыянскія дэнамінацыі ў Шатландыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна і яго бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсць шэраг багасловаў у сучасным прэсвітарыянстве.
Рэфармацыя![]() |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
Дзеячы Рэфармацыі
|