беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Анато́левіч Шуне́віч (нар. 1967; Луганская вобласьць, цяпер Украіна) — міністар унутраных справаў Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі.
Ігар Шуневіч | |||||||
8-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
11 траўня 2012 — 10 чэрвеня 2019 | |||||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік: | Анатоль Куляшоў | ||||||
Наступнік: | Юры Караеў | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
27 сакавіка 1967 (57 гадоў)[1] Луганская вобласьць, Украінская ССР | ||||||
Адукацыя: | Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992) | ||||||
Узнагароды: |
|
Скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі (1992), служыў у сыстэме органаў унутраных справаў рэспублікі на розных пасадах — пачынаў служыць сьледчым, дайшоў да намесьніка начальніка УУС Менскага аблвыканкаму.
У 2007—2012 узначальваў сьледчую ўправу КДБ РБ, галоўную ўправу контраразьведвальнага забесьпячэньня праваахоўных і кантралюючых органаў, па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. 17 студзеня 2012 Шуневіч быў прызначаны першым намесьнікам міністра ўнутраных справаў Беларусі — начальнікам крымінальнай міліцыі. 11 траўня 2012 прызначаны міністрам унутраных справаў.
10 чэрвеня 2019 г. міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку. Гэта адбылося падчас рабочай сустрэчы з Прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, на якой абмяркоўвалася падрыхтоўка да II Эўрапейскіх гульняў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.