места ў Азэрбайджане From Wikipedia, the free encyclopedia
Агда́м (па-азэрбайджанску: Ağdam) — пакінутае места і намінальны цэнтар Агдамскага раёну Азэрбайджану[1]. Знаходзіцца за 26 км ад Стэпанакерту ля ўсходняга ўзножжа Карабаскага горнага хрыбту, на краі Карабаскай раўніны.
Агдам | |
азэрб. Ağdam | |
ад верхняга левага краю: замак Шахбулаг; мячэт Шахбулаг; могілкі Імэрэт; Агдамскі мячэт; Музэй хлеба; Палац Панаг Алі-Хана; Руіны Агдаму | |
Дата заснаваньня: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Азэрбайджан |
Раён: | Агдамскі |
Кіраўнік: | Вагіф Гесэнаў[d] |
Вышыня: | 369 м н. у. м. |
Насельніцтва: | ненаселены чал. |
Часавы пас: | UTC+4 |
Нумарны знак: | 02 |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°59′0″ пн. ш. 46°55′0″ у. д. |
Агдам | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Заснаванае ў XVIII стагодзьдзі, у 1828 року атрымала статус места, за савецкім часам значна вырасла. Тут дзейнічалі масьляны, вінна-гарэлачны, машынабудаўнічы і шаўковы заводы, аэрапорт, два чыгуначныя вакзалы. У 1989 року Агдам налічваў 28 031 жыхара. З пачаткам першай Карабаскай вайны азербайджанскія войскі пакінулі места. З 1993 року яно знаходзілася пад кантролем Армэніі. За час вайны большасьць насельніцтва стала бежанцамі, да 2020 Агдам амаль цалкам быў зруйнаваны і закінуты[2][3][4]. Яго часам называлі Каўкаскай Хірасімай[5][6][4][7][8].
Па выніках вайны 2020 року места з ваколіцамі перайшло пад кантроль Азэрбайджану.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.