рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Адро́ў — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Адроў лац. Adroŭ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | в. Дубніцы |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 75 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,4 м³/с |
Плошча басэйну | 676 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Пачынаецца з мэліярацыйнай канавы каля вёскі Дубніцаў Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Воршы. Цячэ Аршанскім узвышшам.
Даліна выразная, да вёскі Пагосту трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічаў Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м[1]. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м. На рацэ каля вёскі Дубніцаў плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барані Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га).
Дзесьці ў басэйне ракі некалі існавала места Одрск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.